РУС БЕЛ ENG

Рэспубліканскі дыктант "Дзень народнага адзінства"

16.09.2022

 

Сення, 16 верасня, напярэдадні Тыдня роднай мовы вучні 8 і 9 класаў пісалі Рэспубліканскі дыктант, прысвечаны Дню народнага адзінства. Змест дыктанта дазволіў ім успомніць падзеі 17 верасня 1939 года і іх уплыў на далейшы лес Беларусі.

І настаўнікі, і вучні яшчэ раз упэўніліся, што Дзень народнага адзінства – даніна павагі тым, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі.

Удзел у гэтай акцыі дазволіў адчуць значнасць такой гістарычнай падзеі ў лёсе нашай краіны і важнасць адзінства на шляху да яе росквіту. Дыктант даў старт Тыдню роднай мовы.