РУС БЕЛ ENG

Гістарычная гульня "Падарожжа па роднаму краю"

08.09.2023

8 верасня 2023 года ў межах тыдня беларускага пісьменства ў нашай школе прайшла гістарычная гульня "Падарожжа па роднаму краю". Удзельнікамі гульні-падарожжа сталі вучні IX і V класаў. Дзевяцікласнікі  ўзнавілі веды па гісторыі ўзнікнення  пісьменства на нашых землях, узгадалі  імёны славутых людзей, дзякуючы якім беларусы атрымалі кнігу. Вучням V класа цікава было паслухаць разгорнутыя адказы сваіх старэйшых сяброў. Даніну павагі беларускаму слову пяцікласнікі выказалі ў вершах, прадэманстравалі веданне звестак з жыцця Францыска Скарыны і Ефрасінні Полацкай.