РУС БЕЛ ENG

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Жывіце і любіце, свой дом беражыце!”

21.11.2023

Што ж такое аставіць людзям?

Што ж такое ім падарыць?

Людзям – сведкам і людзям – суддзям,

Для якіх я радзілася жыць.

Можа кветак букецік весні?

Мо агеньчык у далекай глушы?

Падару лепей людзям песню –

Голас маей душы!

                (Я.Янішчыц)

Удзельнікі мерапрыемства чыталі  вершы Жэні Янішчыц, і гаварылі, што творчасць нашай знакамітай паэтэсы – гэта мастацкае палатно, сатканае з даверу, шчырасці і абавязку, з вялікай годнасці душы. Яе вершы запрашаюць і падштурхоўваюць нас услухацца ў чароўную музыку зямлі, прайсціся паўзабытымі сцежкамі маленства і юнацтва, каб прасвятліць сваю душу крынічнай чысціней рэк і азер.

Няхай  “зоркі надзеі”, запаленыя сення  ў гонар ластаўкі беларускага Палесся Яўгеніі Янішчыц, асвятляюць наш  шлях у  добрых справах, а словы "жывіце і любіце, свой дом беражыце!" стануць наказам нам і дэвізам у далейшым жыцці.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры  А.У.Махонь