РУС БЕЛ ENG

Літаратурная гасцёўня "Адам Міцкевіч - талент, непадуладны часу"

19.12.2023

Да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча, вялікага славянскага паэта, пачынальніка рамантызму ў беларускай і польскай літаратурах, была прымеркавана літаратурная гасцёўня "Адам Міцкевіч - талент, непадуладны часу".
На мерапрыемстве гучалі вершы пра А.Міцкевіча, узгадваліся звесткі з жыцця і творчасці паэта. Вучні чыталі ўрыўкі з эпічнай паэмы "Пан Тадэвуш", балады "Свіцязянка". Усіх прысутных узрушыла гісторыя няшчаснага кахання Адама Міцкевіча да Марылі Верашчакі. Падчас мерапрыемства гучалі ўрыўкі з пісем паэта да каханай.