РУС БЕЛ ENG

Адзіны ўрок "Ефрасіння Полацкая - першая асветніца і заступніца зямлі беларускай"

20.12.2023

У пачатак
Пахла воскам у прыцемку сінім.
І здавалася,з дна тайнікоў
Свецяць вочы Вялікай Княгіні...
Гэта здань твая,Еўфрасіння,
Мільганула з глыбінь вякоў.
(А.Звонак)

Адзіны ўрок "Ефрасіння Полацкая - першая асветніца і заступніца зямлі беларускай" прайшоў 20 снежня 2023 года ў нашай школе для вучняў 1-9 класаў.
У гісторыі беларускай культуры Ефрасіння Полацкая паўстае як шматгранная асоба, асветніца, заснавальніца жаночага Спаскага і мужчынскага Багародзіцкага манастыроў, прапаведніца, першая беларуская мецэнатка.
Аповед пра незвычайны лёс славутай палачанкі ўсхваляваў прысутных, абудзіў жаданне даведацца яшчэ больш пра Ефрасінню Полацкую, яе самаадданае служэнне роднай зямлі і свайму народу.