РУС БЕЛ ENG

Круглы стол з элементамі гульні "Полацк учора, сёння, заўтра"

21.12.2023

Гарадоў на зямлі шмат прыгожых стаіць,
Кожны з тых гарадоў можна шчыра любіць,
Толькі Полацк наш даражэй нам за ўсе
У сваёй панадзвінскай красе.
(А.Аркуш)

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ " 21.12.2023 у вучняў V класа прайшоў круглы стол з элементамі гульні "Полацк учора, сёння, заўтра". Вучні даведаліся пра слаўную гісторыю старажытнага горада, славутых людзей Полаччыны, пра помнікі культуры і архітэктуры, якімі славіцца бацька гарадоў беларускіх. Відэаэкскурсія па Полацку і гульня "Славутыя людзі Полаччыны" выклікала цікавасць вучняў і жаданне яшчэ больш даведацца пра любімы горад.