РУС БЕЛ ENG

Літаратурная гасцёўня "Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая..."

29.01.2024

Мне кожны год, нібы жыццём другім,
Жыць у дваццаты век наш давялося...
Я - акіяну жытняга калоссе:
Мільёны лёсаў змешаны ў маім,
Яшчэ да дна не вычарпаным лесе.
(А.Куляшоў)


Сёлета, шостага лютага, споўніцца 110 год з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. З гэтай нагоды 29.01.2024 у нашай школе атрымалі запрашэнне на літаратурную гасцёўню "Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая..." ўсе жадаючыя. Гучалі вершы славутага паэта, песня "Алеся" ў выкананні легендарных"Песняроў". Вучнямі ўзгадваліся цікавыя факты з жыцця паэта, закраналася тэма прызначэння паэта і яго творчасці, якая адлюстравалася ў наступных радках:
Не для славы і не за ордэн,
А для народа,і ў гонар яго
Мае песні і мае словы,
І жыцця вірунак майго.