РУС БЕЛ ENG

Акцыя "Мове рускай дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!"

21.02.2024

Кожным гукам чароўным і словам
Зноў табою акрылены я.
Беларуская мова -
Наша з небам размова -
Жаўруковая песня мая.
(У.Мазго)

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры працягваецца.Сення, 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, ў нашай школе праходзіла акцыя "Мове рускай дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!".
Вучні малодшых класаў перакладалі рускія словы на родную мову, тлумачылі лексічнае значэнне беларускіх слоў, шукалі беларускія адпаведнікі да рускіх фразеалагізмаў.
Цікавасць вучняў выклікала гульня "Не маўчы па-беларуску!".  Падчас гульні кожны мог прадэманстраваць свае веды па беларускай мове і літаратуры.
Сапраўдным падарункам да Дня роднай мовы стала яркае і захапляльнае выступленне вучняў дзявятага класа з песняй "Сланечнік".