РУС БЕЛ ENG

Настаўнік - гэта не пасада, а гэта пэўны лад жыцця...

04.10.2024

Настаўнік - гэта не пасада,
А гэта пэўны лад жыцця.
Старанны, шчыры і заўзяты,
Трывалы ён да забыцця.
Адкрыты, добры і руплівы,
Урок з ім кожны - адкрыццё.
На месцы ён сваім шчаслівы
І праца для яго – жыццё.

Напярэдадні Дня настаўніка вучні віншавалі сваіх любімых педагогаў, чыталі вершы, дарылі кветкі і паштоўкі. Шчырая і цёплая атмасфера панавала ў школе ўвесь дзень.